Навіны
Адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Канстытуцыйны кантроль: стан, праблемы, перспектывы”, прысвечаная 15-годдзю дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Канстытуцыйны кантроль: стан, праблемы, перспектывы”, прысвечаная 15-годдзю дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
У канферэнцыі прымалі ўдзел кіраўнікі вышэйшых судовых інстанцый, дзяржаўных органаў і арганізацый, вучоныя і практыкі, якія займаюцца праблемамі канстытуцыяналізму.
Былі абмеркаваны актуальныя праблемы тэорыі і практыкі канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі канферэнцыі прапанавалі свае рэкамендацыі па далейшаму развіццю канстытуцыйнага правасуддзя ў нашай дзяржаве.