Навукова-кансультацыйны савет
Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
(Вынятка)
62. Канстытуцыйны Суд у сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з навуковымі і іншымі арганізацыямі.
Ствараемы ў адпаведнасці з артыкулам 27 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў Навукова-кансультацыйны савет пры Канстытуцыйным Судзе з'яўляецца дарадчым органам, які ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб Навукова-кансультацыйным савеце пры Канстытуцыйным Судзе для дасягнення мэт і вырашэння задач, указаных у дадзеным Палажэнні.