15 красавіка 2009 г. Канстытуцыйны Суд прыняў рашэнне “Аб унясенні змянення і дапаўнення ў Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”.
Рэгламент, у прыватнасці, дапоўнены раздзелам II1 “Разгляд Канстытуцыйным Судом асобных катэгорый спраў на падставе Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”, які складаецца з дзвюх глаў.
У артыкулах 871–8710, уключаных у новы раздзел Рэгламенту, вызначаны асаблівасці канстытуцыйнага судаводства па катэгорыях спраў, звязаных як з ажыццяўленнем абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, прынятых Парламентам, да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, так і з магчымасцю ажыццяўлення Канстытуцыйным Судом іншых паўнамоцтваў, прадастаўленых яму на падставе Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14, пры ўнясенні адпаведных прапаноў упаўнаважанымі суб’ектамі.
Карэкціроўка Рэгламенту абумоўлена тым, што ў цяперашні час ні ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, ні ў Законе “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, нормы якога ў частцы судаводства захоўваюць сілу, працэдуры і правілы ажыццяўлення Канстытуцыйным Судом дадатковых паўнамоцтваў не ўрэгуляваны, у той час як Суд пры разглядзе спраў павінен захоўваць устаноўлены парадак судаводства.
У цяперашні час адноўлена работа над праектам Закона аб канстытуцыйным судаводстве, у якім знойдуць замацаванне правілы і працэдуры разгляду Канстытуцыйным Судом спраў і пытанняў, што знаходзяцца ў яго кампетэнцыі, у тым ліку з улікам дадатковых паўнамоцтваў Суда.