Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню
На пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне, якое датычыцца Рэгламенту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 26 сакавіка 2009 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у парадку рэалізацыі права на ўнясенне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапаноў аб неабходнасці ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў і (або) дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных прававых актаў разгледзеў Рэгламент Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

У сваім рашэнні (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.) Канстытуцыйны Суд прапанаваў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў мэтах забеспячэння належнага ажыццяўлення правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, рэалізацыі канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права, паўнаты і дакладнасці прававога рэгулявання вызначыць у Рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу парадак: разгляду зваротаў, якія змяшчаюць ініцыятыву аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў; прыняцця законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у праграмныя законы; ініцыіравання прапаноў аб выкладанні Канстытуцыйным Судом пазіцыі аб дакументах, якія прымаюцца (выдаюцца) замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі і (або) іх органамі і закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у частцы адпаведнасці гэтых дакументаў агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.