Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. уручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам адоранай моладзі ў галіне спорту, культуры, навукі, актывістам БРСМ

Напярэдадні 15-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, якая праводзіцца ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. уручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам адоранай моладзі ў галіне спорту, культуры, навукі, актывістам БРСМ.

П.П.Міклашэвіч адзначыў, што пашпарт з’яўляецца асноўным і самым галоўным у жыцці грамадзяніна дакументам, які сведчыць яго асобу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, пацвярджае яго грамадзянства.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь выказаў упэўненасць у тым, што маладыя людзі ўжо вывучылі Асноўны Закон сваёй краіны, асновы беларускага заканадаўства, знаюць свае правы і абавязкі, усведамляюць сэнс і значнасць сваёй дзейнасці як грамадзян Рэспублікі Беларусь, таму ўручэнне пашпарта ў Канстытуцыйным Судзе — дзяржаўным органе, які закліканы ахоўваць Канстытуцыю, глыбока сімвалічна і ганарова для іх як для грамадзян незалежнай, суверэннай Беларусі.

У завяршэнне мерапрыемства маладым грамадзянам краіны былі ўручаны падарачнае выданне “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, дзе даступна выкладзены асноўныя артыкулы Канстытуцыі, а таксама камп’ютэрныя дыскі, на якіх сабрана інфармацыя аб асноўных заканадаўчых актах і іншыя карысныя і пазнавальныя матэрыялы.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў прынялі ўдзел першы сакратар ЦК БРСМ Крывадубскі Ю.У., сакратар ЦК БРСМ Борд М.Н. і прадстаўнікі Мінскага гарадскога камітэта БРСМ і інш.