Навіны
З 11 па 14 сакавіка 2009 г. у Мінску знаходзіцца дэлегацыя Вярхоўнага Суда Індыі на чале з К.Г.Балакрышнанам — Старшынёй Вярхоўнага Суда Індыі

Візіт ажыццяўляецца па запрашэнню Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

У ходзе сустрэч з кіраўнікамі вышэйшых судовых органаў Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 12 сакавіка, было падкрэслена, што механізм рэалізацыі паўнамоцтваў судовай улады з’яўляецца найбольш эфектыўнай і дэмакратычнай формай абароны правоў і свабод грамадзян. Адзначалася, што ў нашых краінах існуюць агульныя падыходы ў дзейнасці судоў пры забеспячэнні права грамадзян на судовую абарону, справядлівы суд, доступ да правасуддзя, аператыўнае і якаснае вырашэнне спрэчак, аказанне кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі і інш.

Адбыўся карысны абмен вопытам, назапашаным у абедзвюх дзяржавах у галіне канстытуцыйнага, крымінальнага, грамадзянскага, адміністрацыйнага, эканамічнага судаводства.

Дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні супрацоўніцтва з мэтай вывучэння арганізацыі і функцыянавання сістэм правасуддзя ў Беларусі і Індыі.

Праграмай візіту запланаваны таксама наведванне дэлегацыяй Вярхоўнага Суда Індыі агульных і гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь, Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі, знаёмства з выдатнымі мясцінамі нашай рэспублікі.