Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 кастрычніка 2002 г. № Р-147/2002
9 кастрычніка 2002 г. № Р-147/2002
Аб канстытуцыйнасцi ўстанаўлення мясцовага збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы на падставе артыкула 40, часткi першай артыкула 116, часткi чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот грамадзян аб неабгрунтаваным, па iх меркаванню, збiраннi мясцовага збору пры перасячэннi iмi пагранiчных пераходаў, устанавiў наступнае.
Згодна з артыкулам 121 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь устанаўленне ў адпаведнасцi з законам мясцовых падаткаў i збораў адносiцца да выключнай кампетэнцыi мясцовых Саветаў дэпутатаў.
У артыкуле 10 Закона “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год” (далей — Закон) устаноўлены пералiк мясцовых падаткаў i збораў, якiя ў 2002 годзе абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ўводзяць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак. У лiку такiх падаткаў i збораў указаны зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты (падпункт 1.7 пункта 1 артыкула 10 Закона).
На падставе пункта 2 артыкула 10 Закона абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню самастойна вызначаюць базу i аб’екты падаткаабкладання, канкрэтныя размеры ставак, плацельшчыкаў, iльготы, парадак вылiчэння i тэрмiны выплаты мясцовых падаткаў i збораў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым у адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 10 Закона плацельшчыкамi мясцовых падаткаў i збораў могуць быць юрыдычныя i фiзiчныя асобы.
Згодна з пунктам 8 рашэння Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 снежня 2001 г. № 94 паўнамоцтвы па ўвядзенню збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты Брэсцкiм абласным Саветам дэпутатаў перададзены гарадскiм i раённым Саветам дэпутатаў.
Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 г. № 93 “Аб бюджэце г. Брэста на 2002 г.” уведзены мясцовы збор з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускны пункт “Варшаўскi мост” i зацверджана палажэнне аб гэтым зборы. Затым рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 7 чэрвеня 2002 г. № 117 дадзены збор уведзены i пры перасячэннi фiзiчнымi асобамi мяжы праз пункт мытнага афармлення № 104 “Брэст-Цэнтральны”. Палажэнне аб мясцовым зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты рашэннем указанага Савета дэпутатаў ад 7 чэрвеня 2002 г. № 117 зацверджана ў новай рэдакцыi.
Камянецкiм раённым Саветам дэпутатаў мясцовы збор з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускны пункт “Пяшчатка” ўведзены рашэннем ад 27 снежня 2001 г. № 97 “Аб бюджэце раёна на 2002 год”. Палажэнне аб дадзеным зборы зацверджана рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 студзеня 2002 г. № 106 (дзейнiчае са змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў ад 21 чэрвеня 2002 г. № 116).
Мясцовы збор з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты “Дамачава — Славатычы” i “Тамашоўка” ўведзены рашэннем Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 г. № 174 “Аб бюджэце раёна на 2002 год” (пункт 5). Сумеснай пастановай Брэсцкага раённага выканаўчага камiтэта i прэзiдыума Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў ад 8 студзеня 2002 г. № 21/245 “Аб увядзеннi збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi мяжы Рэспублiкi Беларусь на кантрольна-прапускных пунктах “Дамачава — Славатычы”, “Тамашоўка” прадублiравана рашэнне Савета дэпутатаў аб увядзеннi збору i зацверджана палажэнне аб iм. Пастановай райвыканкома i прэзiдыума райсавета ад 19 сакавiка 2002 г. № 176/266 Палажэнне аб мясцовым зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты “Дамачава — Славатычы”, “Тамашоўка” зацверджана ў новай рэдакцыi. Брэсцкiм раённым Саветам дэпутатаў названыя пастановы зацверджаны рашэннямi ад 21 сакавiка 2002 г. № 194 i № 201.
У цяперашнi час Палажэнне аб мясцовым зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты “Дамачава — Славатычы”, “Тамашоўка” дзейнiчае з улiкам змяненняў, якiя ўнесены ў ранейшым парадку: першапачаткова сумеснай пастановай Брэсцкага раённага выканаўчага камiтэта i прэзiдыума раённага Савета дэпутатаў ад 29 красавiка 2002 г. № 295/272, а затым рашэннем Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2002 г. № 210 аб зацвярджэннi пастановы аб унясеннi змяненняў.
Такi парадак устанаўлення мясцовых падаткаў i збораў i ўнясення змяненняў ў палажэннi аб iх прымяняўся Брэсцкiм раённым выканаўчым камiтэтам i прэзiдыумам раённага Савета дэпутатаў на падставе рашэння Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 г. № 174 “Аб бюджэце раёна на 2002 год”, у пункце 16 якога райвыканкому дадзены даручэннi: а) разгледзець заўвагi i прапановы, выказаныя на сесii раённага Савета дэпутатаў пры абмеркаваннi бюджэту на 2002 год, i зыходзячы з магчымасцей прыняць па iх адпаведныя рашэннi; б) улiчваючы, што ў працэсе выканання бюджэту на 2002 год магчымы адхiленнi як па даходах, так i па расходах мясцовых бюджэтаў ад iх першапачатковага аб’ёму, уносiць удакладненнi па даходах i расходах раённага бюджэту, узаемных разлiках раённага бюджэту з бюджэтамi сельскiх i пасялковага Саветаў па ўзгадненню з прэзiдыумам Савета дэпутатаў i наступным зацвярджэннем на сесii раённага Савета дэпутатаў.
Канстытуцыйны Суд раней, у рашэннях ад 18 жнiўня 1999 г. “Аб рашэннi Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 4 сакавiка 1999 г. № 185 “Аб увядзеннi мясцовых збораў” i ад 16 лiстапада 2001 г. “Аб мясцовым зборы за карыстанне стаянкамi i паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах”, выклаў сваю прававую пазiцыю аб неканстытуцыйнасцi дэлегавання мясцовымi Саветамi дэпутатаў сваiх выключных паўнамоцтваў выканаўчым камiтэтам.
У сiлу артыкула 121 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, якi вызначае пытаннi выключнай кампетэнцыi мясцовых Саветаў дэпутатаў, артыкула 10 Закона “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год”, артыкулаў 14, 16, 19, 25 Закона “Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь” устанаўленне мясцовых падаткаў i збораў не можа быць дэлегавана i прэзiдыуму Савета, якi згодна з заканадаўствам выконвае арганiзацыйныя i каардынуючыя функцыi.
Названыя ў гэтым рашэннi палажэннi аб мясцовым зборы з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты змяшчаюць неабходныя для вызначэння збору ўказаннi аб яго плацельшчыках, стаўках, парадку вылiчэння i выплаты; прадугледжаны льготы па выплаце збору. У палажэннях устаноўлены таксама парадак выкарыстання сродкаў дадзенага мясцовага збору.
Адносна пытання заяўнiкаў аб збiраннi збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты без аказання iм дадатковых паслуг Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў адпаведнасцi з Законам “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь” пад падаткамi i зборамi, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь, разумеюцца абавязковыя адлiчэннi грашовых сродкаў ад плацельшчыкаў у вызначаных законамi размерах. Заканадаўства не праводзiць дакладнага размежавання памiж дадзенымi паняццямi.
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, пошлiны i зборы адносяцца да грашовых павiннасцей, якiя бяруцца ў iндывiдуальным парадку не за паслугу, а ў сувязi з паслугай, якая аказваецца дзяржаўным органам, што дзейнiчае ў агульных iнтарэсах, пры рэалiзацыi сваiх дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў.
У дадзеным выпадку паслуга, у сувязi з якой збiраецца збор, абазначана ў Законе “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год” — гэта прадастаўленне фiзiчным асобам магчымасцi перасячы мяжу Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты пры рэалiзацыi права на выезд за мяжу. Парадак выкарыстання сродкаў збору, устаноўлены палажэннямi аб дадзеным зборы, прадугледжвае iх накiраванне на паляпшэнне iнфрастуктуры i добраўпарадкаванне кантрольна-прапускных пунктаў i сумежных пагранiчных застаў, фiнансаванне мерапрыемстваў па рэгуляванню праезду, забеспячэнню грамадскага парадку, арганiзацыю ўборкi, асвятлення на пад’ездах да пагранпераходаў, на патрэбы па ўтрыманню iнжынернага абсталявання i iншыя патрэбы, звязаныя з дзейнасцю дзяржаўных органаў па забеспячэнню iмi магчымасцi рэалiзацыi грамадзянамi свайго права на выезд за межы тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116, часткай чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi, артыкуламi 7, 36, 38, 40, 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Адзначыць, што рашэннi Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 г. № 93 “Аб бюджэце г. Брэста на 2002 г.”, Камянецкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 г. № 97 “Аб бюджэце раёна на 2002 год”, Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 г. № 174 “Аб бюджэце раёна на 2002 год” у частцы ўвядзення збору з фiзiчных асоб пры перасячэннi iмi мяжы Рэспублiкi Беларусь праз кантрольна-прапускныя пункты адпавядаюць артыкулу 121 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i артыкулу 10 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год”.
2. Звярнуць увагу Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў на неканстытуцыйнасць дэлегавання сваiх выключных паўнамоцтваў выканаўчаму камiтэту i прэзiдыуму Савета дэпутатаў.
Прапанаваць Брэсцкаму раённаму Савету дэпутатаў змянiць практыку наступнага зацвярджэння палажэнняў аб мясцовых зборах i аб унясеннi змяненняў у гэтыя палажэннi пасля iх прыняцця выканаўчым камiтэтам i прэзiдыумам мясцовага Савета дэпутатаў.
3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч