Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2000 г. № P-92/2000
Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 1999 годзе
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шышко Г.Б., Шуклiна В.З., разгледзеўшы пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, кiруючыся артыкулам 44 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” i артыкулам 80 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда,
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнту i палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 1999 годзе” (тэкст дадаецца).
 
2. Апублiкаваць Пасланне “Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 1999 годзе” у газетах “Звязда” i “Народная газета”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь” i “Веснiку Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь” у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь                                                                                                     Р.А. Васiлевiч