Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. сустрэўся з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па нагляду за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — паслом Гертам-Хінрыхам Арансам
17 верасня 2008 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. сустрэўся з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па нагляду за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — паслом Гертам-Хінрыхам Арансам.
П.П.Міклашэвіч падкрэсліў, што Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь як дзяржаўны орган, закліканы забяспечваць канстытуцыйную законнасць у Беларусі, зацікаўлены ў тым, каб парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі адкрыта, дэмакратычна і ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса, а таксама пры безумоўным захаванні заканадаўства ўсімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу.
Пры гэтым ён адзначыў, што, хаця Канстытуцыйны Суд напрамую і не кантралюе выбарчы працэс, у выпадку звароту ўпаўнаважаных суб’ектаў Суд разгледзіць у межах сваёй кампетэнцыі пытанні, якія датычацца канстытуцыйнасці палажэнняў выбарчага заканадаўства. У Канстытуцыйны Суд такіх зваротаў у ходзе гэтай выбарчай кампаніі не паступала.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. таксама азнаёміў пана Аранса са структурай, кампетэнцыяй Канстытуцыйнага Суда, практыкай разгляду пытанняў, ініцыіраваных суб’ектамі, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны Суд.