Навіны
Адбыўся візіт у Мінск дэлегацыі Канстытуцыйнага Суда Украіны на чале з Андрэем Андрэевічам Стрыжаком — Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Украіны
З 21 па 22 ліпеня 2008 г. у Мінску знаходзілася дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Украіны на чале з Андрэем Андрэевічам Стрыжаком — Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Украіны.
 
22 ліпеня 2008 г. адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйным Судом Украіны. Бакі дамовіліся аб правядзенні двухбаковых сустрэч на ўзроўні кіраўнікоў, суддзяў і супрацоўнікаў апаратаў з мэтай вывучэння вопыту дзейнасці, абмене актамі, прынятымі ў межах іх кампетэнцыі, арганізацыі навуковых мерапрыемстваў па актуальных пытаннях канстытуцыйнага правасуддзя, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, аб абмене на рэгулярнай аснове навуковымі публікацыямі, якія друкуюцца ў іх афіцыйных выданнях. Падпісанне ўказанага дакумента з’явілася заканамерным вынікам шматгадовага супрацоўніцтва паміж органамі канстытуцыйнага кантролю Беларусі і Украіны.
 
Мемарандум аб супрацоўніцтве з’яўляецца прававой асновай для далейшага эфектыўнага развіцця двухбаковых адносін у мэтах зацвярджэння канстытуцыйнай законнасці, абароны правоў і свабод грамадзян нашых дзяржаў.
 
У час візіту таксама адбыліся сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, кіраўнікамі дзяржаўных органаў нашай краіны, знаёмства з выдатнымі мясцінамі рэспублікі.