Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 1999 г. № Р-82/99
24 чэрвеня 1999 г. № Р-82/99
Аб некаторых пытаннях, звязаных з рэгуляваннем парадку і ўмоў выплаты паявых узносаў у жыллёва-будаўнічых кааператывах
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б., вывучыўшы звароты грамадзян, у якiх закранаюцца пытаннi выплаты паявых узносаў выбыўшым членам жыллёва-будаўнiчых кааператываў, а таксама наследнiкам памёршага пайшчыка, устанавiў наступнае.
Пытаннi выплаты паявых узносаў могуць узнiкаць як у працэсе будаўнiцтва жылога дома жыллёва-будаўнiчым кааператывам (у далейшым — ЖБК), так i пасля яго завяршэння. У мэтах рэгулявання пытанняў, што ўзнiкаюць пры выплаце паявых узносаў у выпадку добраахвотнага выхаду або выключэння з ЖБК у працэсе будаўнiцтва жылых дамоў, Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастановай № 375 ад 6 чэрвеня 1996 г. было зацверджана Часовае палажэнне аб парадку iндэксацыi паявых узносаў, якiя вяртаюцца грамадзянам у выпадку iх выхаду з жыллёва-будаўнiчых кааператываў. На падставе ўказанага Часовага палажэння былi распрацаваны i зацверджаны загадам Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь № 320 ад 17 верасня 1996 г. Метадычныя ўказаннi па iндэксацыi паявых узносаў, якiя вяртаюцца грамадзянам у выпадку iх выхаду з жыллёва-будаўнiчых кааператываў.
Пытаннi аб выплаце паявых узносаў пасля завяршэння будаўнiцтва не ўрэгуляваны належным чынам у дзеючым заканадаўстве. У той жа час нярэдка сустракаюцца выпадкi выхаду з ЖБК i смерцi пайшчыка пасля завяршэння будаўнiцтва, калi права ўласнасцi на жылое памяшканне не аформлена ва ўстаноўленым парадку, у сувязi з чым узнiкае неабходнасць выплаты паявых узносаў выбыўшым членам ЖБК, а таксама наследнiкам памёршага пайшчыка. У мэтах вызначэння ў гэтым выпадку сумы выплачваемых паявых узносаў Мiнiстэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь 10 снежня 1998 г. за № 02-01-05/342, Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу 10 снежня 1998 г. за № 01-21/97 i Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублкi Беларусь 11 снежня 1998 г. за № 03-2/03-9456 было прынята сумеснае Растлумачэнне аб вызначэннi сумы паявых узносаў, якiя вяртаюцца выбыўшым членам жыллёва-будаўнiчых кааператываў або наследнiкам памёршага пайшчыка. Аднак дадзенае Растлумачэнне не зарэгiстравана ва ўстаноўленым парадку, хаця датычыцца правоў грамадзян, i мае, па меркаванню Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь (пiсьмо за № 02-01-05/1 ад 6 студзеня 1999 г.), рэкамендацыйны характар. У той жа час яно ўстанаўлiвае толькi парадак вызначэння сумы вяртаемых паявых узносаў. Парадак жа i ўмовы iх выплаты нарматыўнымi актамi не ўрэгуляваныя. У сувязi з прабелам у нарматыўным рэгуляваннi пытанняў выплаты паявых узносаў членам ЖБК, выбыўшым пасля завяршэння будаўнiцтва, i наследнiкам пайшчыка, памёршага пасля завяршэння будаўнiцтва, на практыцы адсутнiчае аднастайнасць ў вырашэннi дадзеных пытанняў з боку адпаведных органаў i службовых асоб.
Зыходзячы з вышэйвыкладзенага, уяўляецца мэтазгодным прыняць нарматыўны акт, якi рэгулюе парадак i ўмовы выплаты паявых узносаў членам жыллёва-будаўнiчых кааператываў, выбыўшым пасля завяршэння будаўнiцтва, i наследнiкам пайшчыка, памёршага пасля завяршэння будаўнiцтва, а таксама парадак вызначэння выплачваемай сумы.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 7, 36 Закона "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь вырашыць пытанне аб нарматыўным рэгуляваннi парадку i ўмоў выплаты паявых узносаў членам жыллёва-будаўнiчых кааператываў, выбыўшым пасля завяршэння будаўнiцтва, i наследнiкам пайшчыка, памёршага пасля завяршэння будаўнiцтва.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч