Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Бодак Ала Мiкалаеўна

Нарадзiлася ў 1967 годзе ў горадзе Роўна Украiны.

У 1989 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

У 2002 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1989 па 2016 год працавала ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь на розных пасадах: ад старшага кансультанта ўпраўлення законапраектных работ да намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2016 г. па люты 2019 г. ажыццяўляла паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на прафесійнай аснове на пасадзе старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

З лютага 2019 г. – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.

А.Н.Бодак аб'яўлена Падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.