Склад
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповiч Наталля Аляксандраўна

Нарадзілася ў 1967 годзе ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1989 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З лістапада 1989 года па кастрычнік 1992 года навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2010 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Доктар юрыдычных навук (2012 г.), прафесар (2020 г.).

З кастрычніка 1992 года працоўная дзейнасць была звязана з прававым забеспячэннем работы прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь. Займала дзяржаўныя пасады ад старшага рэферэнта аддзела па пытаннях заканадаўства і правапарадку, загадчыка сектара экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992–1997 гг.) да загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення, начальніка ўпраўлення – намесніка начальніка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997–2001 гг.), начальніка экспертна-прававога ўпраўлення, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001–2014 гг.).

З сакавіка 2014 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, з сакавіка 2017 года – намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 120 навуковых публікацый у галіне тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, экалагічнага права, у тым ліку трох манаграфій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы шэрага законаў і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыйных мадэльных нарматыўных прававых актаў МПА СНД і МПА ЕўрАзЭС.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2004 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004 г.), медалём «20 гадоў Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў МПА СНД» (2012 г.).