Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
У 1981 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У перыяд з 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.
З 1982 года працаваў суддзёй, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзёй Гомельскага абласнога суда. У 1989–1998 гадах – старшыня Гомельскага абласнога суда.
У 1998–1999 гадах – першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2004 год – першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
У 2004–2008 гадах – Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
З лютага 2008 года – Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар шэрага навуковых публікацый.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 1-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022 год).
31 студзеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.