220016, г.Мiнск, вул. Чырвонаармейская, 4. Тэл.: +375 17 327 52 09. E-mail:ksrb@kc.gov.by
© 2009-2018 Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прававым фундаментам і арыенцірам умацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці, дэмакратычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, асноватворным фактарам устойлiвага развіцця.

На працягу мінулых 25 гадоў на аснове Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь забяспечваецца грамадска-палітычная стабільнасць, дасягаюцца грамадзянская згода і сацыяльнае адзінства, эвалюцыйна і паступальна развіваюцца грамадства і дзяржава.

Прававая сістэма, сфарміраваная на канстытуцыйных прынцыпах і нормах, мэтанакіравана ўдасканальваецца для стварэння дзейсных прававых механізмаў рэалізацыі правоў і свабод, абароны канстытуцыйных каштоўнасцей, зацвярджэння правапарадку.

Беларуская мадэль дзяржавы для народа, у цэнтры якой – правы чалавека на годнае і бяспечнае жыццё, будуецца на канстытуцыйнай аснове з улікам як айчынных традыцый і менталітэту, так і сучасных рэалій міжнароднага правапарадку.

Канстытуцыйны Суд, рэалізуючы паўнамоцтвы па кантролі за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў, сваёй дзейнасцю сцвярджае вяршэнства і прамое дзеянне Канстытуцыі, абараняе канстытуцыйны лад, канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.