EngРусБел
Мiжнародныя сувязi
 

1. Канстытуцыйны Суд – адзін з заснавальнікаў Канферэнцыі органаў канстытуцыйнага кантролю краін новай дэмакратыі (створана ў 1997 годзе), удзельнікамі якой з’яўляюцца таксама органы канстытуцыйнага кантролю Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны.

2. Канстытуцыйны Суд з верасня 1994 года з’яўляецца асацыіраваным членам Канферэнцыі еўрапейскіх канстытуцыйных судоў (створана ў 1972 годзе, уваходзіць большасць канстытуцыйных судоў Еўропы), актыўна ўдзельнічае ва ўсіх кангрэсах указанай Канферэнцыі.

3. Канстытуцыйны Суд з верасня 2011 года з’яўляецца членам Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйным правасуддзі. Канстытуцыйны Суд прымае ўдзел у рэгулярных кангрэсах указанай арганізацыі, рыхтуе нацыянальныя даклады па тэмах кангрэсаў.

4. Канстытуцыйным Судом заключаны шэраг мемарандумаў аб супрацоўніцтве з зарубежнымі канстытуцыйнымі судамі, накіраваных на паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва і абмену вопытам ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю.

5. Канстытуцыйны Суд мае шматгадовы вопыт супрацоўніцтва з Еўрапейскай камісіяй за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіяй) пры дапамозе ўдзелу ў пленарных пасяджэннях Венецыянскай камісіі яго прадстаўніка, іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца пад яе эгідай, а таксама шляхам правядзення сумесных канферэнцый і семінараў.

У Бюлетэні канстытуцыйнага правасуддзя, які выдаецца Венецыянскай камісіяй, і электроннай базе даных CODICES, якая прадстаўляе сабой збор канкрэтных рашэнняў канстытуцыйных судоў, размяшчаюцца важнейшыя рашэнні Канстытуцыйнага Суда.

Канстытуцыйны Суд удзельнічае ў Інтэрнэт-форуме Венецыянскай камісіі шляхам прадастаўлення інфармацыi аб асаблівасцях прававога рэгулявання розных грамадскіх адносiн у нацыянальным заканадаўстве, а таксама аб рашэннях Канстытуцыйнага Суда.

З сакавіка 2013 года членам Венецыянскай камісіі ад Рэспублікі Беларусь з’яўляецца намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Сяргеева В.Г.