EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

10 і 11 чэрвеня 2019 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб радыяцыйнай бяспецы» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб змяненні законаў» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.

Версiя для друку