EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

30 мая 2019 г. у г. Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя «Сучаснае канстытуцыйнае развіццё: роля канстытуцыйнага кантролю ў канстытуцыяналiзацыi права», прысвечаная 25-годдзю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

У канферэнцыі прынялі ўдзел дэлегацыі органаў канстытуцыйнага кантролю Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Расіі, Чэхіі, дэлегацыя Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі), а таксама суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Абмяркоўваліся пытанні канстытуцыйнага будаўніцтва ў сучасных умовах, ролі канстытуцыйнага правасуддзя ў канстытуцыяналiзацыi права і правапрымяненні, праблемы зацвярджэння канстытуцыйнага правапарадку.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. выступiў з дакладам «Канстытуцыйнае развіццё: канстытуцыйны кантроль у працэсе канстытуцыяналiзацыi права»

Версiя для друку