EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 22, 27 і 28 снежня 2018 г. у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2019 год» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.

Версiя для друку