EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.) і «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.)

7 і 8 мая 2018 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.) і «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.), прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.

Версiя для друку