EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

15 сакавіка 2018 года Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч уручыў пашпарты грамадзяніна нашай краіны прадстаўнікам моладзі

У Канстытуцыйным Суде сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі была праведзена Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. У ходзе дадзенага мерапрыемства Старшыня Канстытуцыйнага Суда П.П.Міклашэвіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым маладым грамадзянам – выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх алімпіяд.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, П.П.Міклашэвіч адзначыў, што пашпарт, які сёння яны атрымліваюць, сведчыць асобу і пацвярджае прыналежнасць да грамадзянства нашай краіны. Дзяржава прымае неабходныя меры па стварэнні ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, грамадзянін адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй. Старшыня Канстытуцыйнага Суда пажадаў рабятам выдатнай вучобы, фізічнага і духоўнага развіцця, быць добрапрыстойнымі, законапаслухмянымі і актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Версiя для друку