EngРусБел
Навіны
 
Архіў:  

21 верасня 2017 г. у г.Мінску адбыўся Міжнародны семінар «Роля Канстытуцыйнага суда ў абароне асноўных правоў і свабод грамадзян», арганізаваны Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь сумесна з Германскім Фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, вучоныя-канстытуцыяналісты навуковых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

З прывітаннем да ўдзельнікаў форума звярнуліся намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А., пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дзеттмар, дырэктар Германскага Фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва Штэфан Хюльсхёрстэр.

З дакладамі выступілі намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Карповіч Н.А., суддзі Варановіч Т.В., Чыгрынаў С.П., Старшыня Канстытуцыйнага Суда федэральнай зямлі Брандэнбург Йес Мёллер, суддзя Федэральнага Канстытуцыйнага Суда Германіі ў адстаўцы Уда Штайнер.

Абмяркоўваліся пытанні развіцця канстытуцыйнага кантролю, доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, праблемы імплементацыі міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў нацыянальныя прававыя сістэмы, шляхі павышэння эфектыўнасці канстытуцыйнага правасуддзя ў мэтах абароны правоў і свабод грамадзян.

Версiя для друку