EngРусБел
Склад
 
  • Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч Пётр Пятровіч

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

У 1981 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У перыяд з 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

З 1982 года працаваў суддзёй, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзёй Гомельскага абласнога суда. У 1989–1998 гадах – на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда.

У 1998–1999 гадах – першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

У 2004–2008 гадах – Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

З лютага 2008 года – суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар шэрага навуковых публікацый.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

8 лютага 2013 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь назначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін.

Версiя для друку